Я апынуўся быццам у гасцях,
І сэрца б’ецца ў невядомай стоме.
Над горадам павіс савецкі сцяг,
І рэха слоў на той жа самай мове.
Тут можна толькі сесці і маўчаць,
На крэсле тым, што нехта вам адзначыў.
Нічога не чапаць і не кранаць —
ківаць у адказ удзячна — не іначай.
Тут слова вольнае палохае, як грэх,
Яно гучыць чужым і недарэчным.
Маўчы мацней і будзь цішэй за ўсіх,
І будзе ўсім спакойней і бяспечней.
telegram: @idyllic4