Чырвоны шар
спыніў свой рух
за крок
да вечнай цемры.
Ніхто ў свеце
не пачуў,
як пстрыкнуў
затвор стрэльбы.
Праз мамчын дом,
у дзіцячы сад —
туды,
адкуль з’явіўся.
Сябрам,
паніклым у палях,
я абяцаю
сніцца.
Слупок святла
астатні час
на міг
здушыў у абдымках.
Схавала цемра
страх у вачах
за чорнаю
карцінкай.
telegram: @idyllic4