Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Позірк, які не даруе
і не заўважае жартаў.
Лёс, які больш не ўратуе,
бо ратаваць не варта.

Дражнілі чырвонай анучай
упэўненыя, што ў бяспецы.
І вось ужо ім балюча —
іголка, уваткнутая ў сэрца.

Наступствы — міргнеш і прапусціш.
Трымай адно вока адкрытым.
Не існуе неўміручых
пад небам заўсёды блакітным.

Святар, што смакуе слова,
ведае таямніцу:
не так страшна кроў на далонях,
як ноч у пустых вачніцах.