Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусам

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Табе не крыўдна, сябар мой, за мову,
Якой мы адцураліся амаль?
Саромеліся гутаркі вясковай
І здраджвалі табе, мой родны край.

Табе не крыўдна, юны мой нашчадак,
Не ведаць маці роднай карані?!
Не смакаваць ламанцы на каляды
І не загадваць коніку: «Гані!»

Паменшыў час бабулін век у вёсках –
Пустыя хаты, лаўкі і двары…
А мы калісь апранутыя проста
Пайшлі адтуль, з вясковай дзетвары.

Мы мову чулі родную з гаворкі
І адчувалі кожны яе гук,
Не белкай называлі мы вавёрку,
А крысу гучна клікалі пацук.

Не супраць я і іншых моў на свеце,
Але як можна дыхаць без свае,
Раднюткай самай мовы на планеце,
Зямля якой жыццё табе дае?!

Як можна не жадаць яе не ведаць,
Не размаўляць і слоў не разумець?
Яна ж – твой скарб і спадчына ад дзеда,
Нам без яе народнасці не мець!