Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЫВАЙ

Яшчэ не ацэнена
1.Любіце дам сваіх, мужчыны, Так моцна, як ніхто да вас! Дарыце кветкі без прычыны, Часцей супольна баўце час. 2.Пылінкі з дам сваіх здымайце, Насіце на руках багінь І ад самоты ашчаджайце Іх, жарснай любасці рабынь! 3. Спявайце дамам серэнады Пад струнны перазвон гітар, Прыкмецце ў прыцемках лампады Іх бляск вачэй і вабнасць чар. 4. Злавіце знічку ў небе зорным, Каб мары здзейсніліся ў дам! Складзіце верш ім, непаўторным, Курыце, мілым, фіміям. 5.Хай вашы сэрцы палымнеюць, Рука не здрыгне.., бо, бадай, Жанкі і так сказаць умеюць: \"Я здрадзіла табе, бывай!\" 15.03.2016 Zoom Lebron XV 15