Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Эміліі К.

Яшчэ не ацэнена

У вачах тваіх беларускіх
ні Марс, ні Зямля, ні Плутон —
а палоскі звышновых пачуццяў,
і Венеры пякельны агонь.

Я не ведаю, хто ты такая —
зорка, дзяўчына ці чорт?
Сваёй сілай людзей заклікаеш
трымаць беларускі фронт.

Як працуе твая навука,
назіраю і шчыра дзіўлюсь:
як ты робіш магічныя трукі,
услаўляючы Беларусь.

https://t.me/idyllic4/160