Па матывах “Шахматнай навелы” Штэфана Цвейга
Чакаю на неба, чакаю на зоркі
Ў душы яшчэ знічка надзеі гарыць
Не перапахаць мяне вам на разоркі
Пакуль не спыню ў акіяне мар плыць
Пакой 3 на 3, памёр час пад прымусам
Сцінанне ў душы пад цішыні акорд
Гамуюцца[ Га́матна (дыял.) - незручна, муляе штосьці (Слуцкі раён)] думкі пад белым абрусам
Трымаюся шчэ і іду на рэкорд
Але страціў я розума майго крэпасць
Муры навакол засцілаюць мой зор
Сьвет волі замешчаны быў на пасрэднасць
Пад гнётам знішчаецца мой кругазор
Замест барацьбы - гульня ў шахматы з цемрай
Хады ажываюць ў маёй галаве
Страчаецца у рэчаіснасць так вера
Прачнуўся сёння ў міражоў мураве.
Не на перамогу, а на існаванне
Вядзецца гульня - кропля точыць граніт.
Ахвяра на Марсавым полі - каханне
А я зноўку граю гішпанскі гамбіт.