Казбек і Шат – сябры навек
(Новая эпоха)
Я Каўказ не весь аб*ехаў,
Але многа дзе бываў.
Ля магутнага Казбека
Доўга ў роздуме стаяў.
Як вы помніце: гарамі
Вечна славіцца Каўказ,
І садамі-гарадамі
Славен ён цяпер у нас.
А дамы, як тыя кветкі,
Распускаюцца ў гарах,
І замест прыскальных клетак
Устае за гмахам гмах.
Сонца ззяе на прасторы,
Хоць рукой яго бяры.
І стаяць суседкі горы-
Старажытныя сябры.
Зелень хвалямі збягае
Па іх схілах да нізін,
Лёгкі ветрык далятае
Аж да сонечных вяршынь.
Там арлы стагодздзі лічаць
З нараджэння гэтых гор,
Кіпцюрамі камні чысцяць
І ў нямы глядзяць прастор.
Што там бачаць, не вядома,
Можа, тыя гарады,
Дзе па вуліцах цудоўных
Ад машын бягуць сляды.
Можа, роўныя квадраты
Чайных стрыжаных кустоў,
Вінаграднік акуратны,
Што ляжыць уздоўж палёў.
Можа, сонечнага мора
Пасярэбраную гладзь,
Можа, горныя азёры,
Якіх знізу не відаць.
Можа, людзі і машыны
Мітусяцца ў іх вачах,
І далёкія краіны
Часта сняцца па начах.
Горы доўга моцна спалі
І не зналі перамен,
Шум машын і лязгат сталі
Не будзіў ні ў ноч, ні ў дзень.
Схілы стромкія квітнелі
Белым мармурам дварцоў
У пышнай квецені камелій,
Кіпарысаў-малайцоў.
Трубы фабрык і заводаў
Узняліся аж да зор,
Вецер іх шалёна гойдаў,
Бы імкнуўся скінуць з гор.
Фермы, тыя марсіяне,
Нацягнулі правады.
І ў зялёным акіяне
Заблішчэлі гарады.
Пацякло жыццё ракою –
Стаў шчаслівым чалавек.
Мо, ад шуму-неспакою
Прабудзіўся наш Казбек.
Аглядзеўшыся навокал,
Не ўспрыняў такі тыпаж:
“Мо ад старасці са зрокам
Дрэнна стала, ці міраж ? ”
Вочы ён закрыў павольна,
А калі адкрыў іх зноў:
Край яго квітнеў прывольны
Прыгажосцю гарадоў.
Ён тады агледзеў постаць
І суседкі, Шат-гары.
У ёй няма чаго зайздросціць –
Выгляд вельмі ўжо стары.
Тыя ж дзікія абшары,
Тыя ж дзікія лясы,
І авечыя атары,
І шакалаў галасы.
Дзе-нідзе агні турыстаў
Копцяць камні ля цяснін,
І на сонцы серабрыцца
Рэчка слёзная з вяршынь.
І нідзе няма дарогі
Для жалезнага каня,
Толькі сцежак бег нядоўгі,
Ды карэнняў сумятня.
Гонар слаўнага Казбека
Агарнуў у гэты час
За ўсе справы чалавека,
За абуджаны Каўказ.
Потым ён старой сяброўцы,
Пэўна, добра знаў яе,
Усміхнуўшыся да Сонца,
Гэты гонар выдае:
“Што ж ты, мілая суседка,
Стала хутка так старэць?
На мяне глядзі, Казбека,
Як пачаў я маладзець!”
Шат-гара прыўзняла бровы
Ад яго крыўдзівых слоў,
Позірк жудасна-суровы
Скіравала на яго.
Наш Казбек аж разгубіўся.
Шат гаворыць у адказ:
“Не, Казбек, ты памыліўся
На гэты раз!
Не! Не я старэю хутка,
А ты! Колькі лысін у цябе:
Як дарогі лезуць крута
Да тваіх вяршынь цяпер.
Як машыны рэжуць цела,
Ставяць белыя дварцы,
Хоць казаць я не хацела,
Ды скажу – табе канцы!”
Наш Казбек уздрыгануўся,
Ён не чуў страшнейшых слоў,
Ды стрымаўся, пасміхнуўся
І заціх навекі зноў.
1986г.
У нізіне пад гарамі,
Узбіраючыся вверх,
Весь пакрыўся гарадамі
Ціхі, сонечны Казбек.