Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Купалаўскі верш

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Халупа, рашпіль і маліны,
Ды восень – шэрая пара.
Ішла па выпасе скаціна
Зноў паслухмяна да двара.

А ля двара нямая прызба,
Тут не жывуць гаспадары.
Ніхто ля сажалкі не выйдзе,
Дзе колісь былі бровары.

Спявае вецер калыханку,
І час маркоціцца ўначы.
Яшчэ ніхто не здолеў Янкаў
Купалаў верш перамагчы.