Ліцейка
Мо, тысячу дэталей
Сягоння трактар умяшчае.
А колькі іх? Дакладней
Адзін канструктар знае.
Ёсць дэталі простыя,
Крывыя, ці прамыя,
Затверджаныя ГОСТамі,
Законамі такімі.
А ёсць складаныя дэталі:
Іх начарціць
Не проста,
Яшчэ цяжэй зрабіць,
Стрымаць тэхправілы і ГОСТы.
Напрыклад, блок цыліндраў:
Вялікія, масіўныя дэталі,
Становіцца за брак даволі крыўдна
Ці з чугуна яны,ці яны са сталі.
Ліцейшчыкі свой брак пераплаўляюць
У індукціонных электрычаскіх пячах.
І новых элементаў дабаўляюць,
Адмеранных, як трэба, на вагах.
Ад колеру расплава
Залежыць рэзультат –
Дадаў чагосці мала,
І пойдзе ўсё не так.
Сапраўдны той ліцейшчык,
Хто знае тонкасці расплава
У зімні дзень, ці ў вешні.
Такому дзядзьку слава!
. . .
Тры ліцейкі на заводзе:
Адна для сталі, две для чугуна.
Капцілі неба ў кожным годзе
Вагранкамі спаўна.
Сушыць бялізну як павесіш,
Яна за час зчарнее.
Бо Мінск табе не Несвіж -
Паветра там чысцее.
Няма у Несвіжы вагранак,
Ліцеяк там няма ніякіх
Здаровы кожны ранак,
Як у чарнаморскім Сакі.
Ліцейкі сёння не такія,
Як дваццаць год назад,
Калі мы былі маладыя,
І ў нас агнём гарэў азарт.
У тры смены працавалі:
Было многа сілы,
Новы трактар выпускалі,
Каб пайшоў на нівы.
Без жаночай працы,
Як другія цэхі,
Не маглі застацца
Нашыя ліцейкі.
Новыя машыны,
Новыя станкі –
Мілыя жанчыны
Асваіваюць іх.
Сягоння без вагранак
Ліццё плавільшчык мае,
Ў электрапячах з балванак
Расплаў ён правярае.
А потым ён апокі
Залье расплавам яркім:
Пясчаныя, ці ў кокіль –
Адліўкі высшай маркі.
Чыстыя, халодныя –
На мехапрацоўку.
Там з іх дэталі годныя
Направяцца на зборку.
Новы час цяпер прыходзіць:
Многа робатаў тэхнічных
Ужо працуе на заводзе,
І людзей няма залішніх.
У ліцейках аўтаматы
Плавяць сталь і чугуны.
Кантралёры ў халатах,
Бы хірургі ўсе яны. 2026г.