Маша
(паэма)
Не знаюць людзі маладыя,
Не помняць людзі ўжо старыя,
Як жылі пасля вайны.
Старых жа памяць пакідае,
А хто што – небудзь памятае,
Дык напісаць ужо не можа:
Рука дрыжыць, рука не тая
І аўтаручка выпадае.
Ды трэба трохі напісаць
Ад сэрца шчыра расказаць.
. . .
Зорка ў небе зіхаціць
І ў акно маё глядзіць.
Мо, паслухаць казку хоча
Гэтай цёплай летняй ноччу.
Ці пабачыць хоча працу,
Якой будзем мы займацца.
Але лепей на зары,
Калі будуць у двары
Дзеўкі нашыя, даяркі,
Працаваць, ажно ўзапарку.
Бо даіць кароў не проста –
Будзеш ты хоць сто раз злосным –
Ды не выйдзе з гэтай справы
Ні работы, ні забавы.
Будзе справа марнавацца,
Будзе горка працавацца.
Наплюеш, махнеш рукою,
Пойдзеш зноў за старшынёю:
Будзеш зноў прасіць работы.
А ён скажа: ‘А чаго ты
НЕ працуеш, як патрэбна
На калгаснай нашай ферме?”
Што ты скажаш у апраўданне?
Мо, не любіш гэткім раннем
На двары даіць кароў,
Бо хмары едкіх камароў
Лезуць у вочы, пад спадніцу
І кусаюць маладзіцу?...
Гэткіх рэзкіх выражэнняў
Не знясеш жа ты, напэўна.
Трэба лепш у працы цяжкай
Быць ласкавай, добрай, Машка.
Бо каровы ласку любяць
І за гэта ўдзячны будуць.
Удзячны будуць малаком –
Не адзін дадуць бітон.
Ты пагладзь яе, красулю,
Гэту вось, а потым тую,
З ёй аб чым пагавары
Кожным раннем на двары.
І яна табе раскажа:
Якой была ўчора паша,
Ці многа там было травы,
Былі там мошкі, камары,
Былі ці злыя авадні
Ля возера ў тыя дні,
Калі яны хадзілі ў лузе
Вакол яго, нібы па крузе.
А потым сядзеш на скамейку
І будзеш, быццам цераз лейку,
Ў вядро струменьчыкі цадзіць –
Карову мілую даіць.
І будзе пеніць сырадой,
І павялічвацца надой.
Бітоны будуць запаўняцца,
А ты ад шчасця ўсміхацца.
Старшыня хваліць на сходзе
Будзе Машу пры народзе.
. . .
Цяпер Маша ўспамінае
Гады тыя і глытае
Слёзы радасці і гора,
Бо было ўсяго, як мора.
Помніць, як прыйшла на ферму
Першы раз, ды ноччу ў цемры.
Не баялася ваўкоў,
Недабітых ведзьмакоў;
І сыч у лесе дзесьці спаў,
Бо ён жахліва не крычаў.
Шумелі хвоі ля дарогі, -
Ды шпарка неслі Машу ногі.
Ліхтар вялікі запаліла,
Каровам сена палажыла,
Пагаварыла з імі люба,
І завязалася ў іх дружба.
З даёнкай села ля каровы,
Запела голасам цудоўным.
Струмені белыя журчалі,
Цяплом даёнку напаўнялі.
Па дзве даёнкі поўных, новых
Яна даіла ад каровы.
І напаўняліся бітоны
Да верху малаком цудоўным.
А цераз месяц, мо, які
Яна ўвайшла ў перадавікі.
Былі ўсе радыя уменню
Ў яе рабоце і цярпенню
Давесці справу як найлепш,
Бо відавочна, у рэшту рэшт,
Што справа кожная – свая!
. . .
Шуміць мяцеліца ў цемры
І воўкам вые ў трубах фермы:
То вецер лезе аж пад дах,
То ў дзіркі ў сценах-барканах
І выдувае там цяпло,
Дзе так патрэбна, каб было.
Хаця ўсю ферму ўцяплялі,
Шчыльна дзіркі заляплялі,
Але ў гэтую гадзіну
Праверыць трэба пільна, пільна,
Было каб цёпла у хляве,
Не дула холадам нідзе,
Бо пачынаецца ацёл –
На ферме новае жыццё:
Даяркі там і днём, і ноччу
Дзяжурыць сталі, пільна сочаць
За кожнай цельнаю каровай,
Каб не замёрз бычок каторы,
Ці цёлка, як паявяцца на свет.
І вартаўнік, хаджалы дзед,
Дапамагаў насіць цяляты
Ў цёплую даволі хату,
Дзе адпачыць збіраліся даяркі
Ў дзень халодны, або жаркі.
Цяляткам соску тут давалі
І, як дзіцятка,даглядалі:
То выціралі, то ласкалі –
І яно на трэці дзень
Скакаць па хаце, як алень,
Няспрытна гэтак спрабавала,
Але шчэ моцы не хапала.
Калі цяляткі падрасталі,
У яслі іх перамяшчалі.
І там раслі тады яны
Аж да сонечнай вясны…
“Пяць цялят у тую ночку
Нарадзілася, браточкі, -
Дзед расказваў пазней, -
Ад чаго было цяжэй?
Так мароз тады ўзлаваўся,
Вецер вельмі раззлаваўся,
Што збівала мяне з ног,
Я ісці ўжо не мог.
Але трэба ўнесці ў хатку
Наша кожнае цялятка.
Мы адно аднеслі, помню,
Зноў звярнуліся – там двойня!
Маша першае цялятка
Ухапіла, як дзіцятка,
На руках яго панесла
Пад мяцеліцаву песню…
Я з Таццянаю другое
Тут жа нёс хутчэй за ёю.
Маша спрытная такая,
Ды, ў дадатак, маладая
Сваё першае цялятка
Ўжо аднесла ў нашу хатку
І звярнулася да нас
І,як раз, у цяжкі час:
Бо я ў гурбе ўтапіўся
І па снезе пакаціўся.
І цялё упала ў снег,
Ды ў глыбокі, як на грэх.
Маша, як які асілак,
Яго з снегу падхапіла –
І хутчэй яго да хаты.
Мы з Таццянаю так рады
Ўжо тады былі, як дзеці,
Бо цялё маглі да смерці
Прастудзіць на ветры ў снезе,
Які ў вочы, вушы лезе,
А цялё шчэ языком
Бярэ яго, бы малако.
Вось і мы прыбеглі ў хатку:
Там трасуцца ўжо цяляткі.
Мы іх сталі абціраць
І рукамі расціраць,
Каб нагрэліся хутчэй –
Стане ім тады лягчэй.
Усіх цялят уратавалі –
Тую зіму мы не спалі!”
. . .
Ішлі гады, старэлі людзі,
Хто памёр – іх не забудзем
Да тых гадзін, пакуль і мы
Не адойдзем у іншы мір.
Але яшчэ мы не старыя,
Праўда, ўжо не маладыя,
Але сталасць, вопыт ёсць,
І за намі – маладосць.
А мы ім перадаем
Нашы поспехі ўзамен
На іх поспехі ў жыцці,
Каб змаглі яны ісці
Яшчэ лепш, чым мы ў жыцці…
Вось цяпер якая ферма –
Не паверыце, напэўна,
Быцца нейкі гарадок:
Дваццаць цэхаў у радок
Па два бакі яны стаяць,
Чысцінёю зіхацяць.
Зайдзёце ў цэх такі адзін,
Хоць на некалькі хвілін,
А пабудзеце нямнога,
То ўбачыце тут многа:
Цэх вялізны і прасторны,
Памяшчае дзвесце стойлаў.
Уздоўж праезда з двух бакоў
Дзвесце ў іх стаіць кароў.
Тут аўтаматыка – гаспадар,
Яна працы ўладар:
Паглядзіце, як цудоўна
Едзе сена да каровы.
На канвееры лавушкі
Яго вязуць да той кармушкі,
Як закладзена ў праграме,
І колькі трэба кілаграмаў…
На дзве стойкі ёсць паілка,
Аўтамат стаіць – даілка
Ў кожнай стойцы – так зручней
Для кароў і для людзей.
Па шкляных трубаправодах
Да малочнага завода
Малако цячэ ракою.
І няма цяпер спакою
На заводзе аўтаматам -
У справу ўсё ідзе без страты.
Чысціня, як дзе ў бальніцы,
Гэтым любяць пахваліцца
Заатэхнік, брыгадзір
І іх галоўны камандзір.
У чым сакрэт той чысціні? –
Ты у стойку загляні:
Тут асобная падлога,
Яна з пластыку такога
Што, як толькі бруд з*явіўся,
Ён з падлогі тут жа змыўся.
А ўсім гэтым кіраванне -
У асобным памяшканні.
Сходзім разам паглядзім,
Бо не знойдзеш ты адзін.
Мы зайшлі ў памяшканне,
Ахнулі ад уражання,
Як дзе ў цэнтры вылічальным:
Кнопкі, пульты кіравання,
ЭВМ, экраны, схемы
На жывёлаводчыя ўсё тэмы…
Заатэхнік тут жа наша,
Ужо знаёмая нам Маша.
Нам яна ўсё паказала
Павадзіла, расказала,
Два экраны ўключыла –
І весь цэх перад вачыма
Быў праз нейкую мінутку –
Усе яго вуглы, закуткі;
Як паводзіла жывёла,
І, як кожная карова
Ў чыстым стойле ела сена,
Дзе ішла чагось замена.
Усё было, як на далоні,
Вось якая ферма сёння!
Маша толькі ўсміхалася,
Калі мы з чаго здзіўляліся.
. . .
Маша помніць, як дзяўчынкай
У школу бегала з хусцінкай
На плячах, у плацці сінім –
Спадабалася дзяўчыне.
І вучылася выдатна,
Стаць хацела касманаўтам.
Але многае ў жыцці
Можа не туды пайсці.
Так здарылася і з ёю:
Маці родная памёрла,
Бацька ажаніўся зноў,
Мачыху ў дом прывёў.
Паявіліся зноў дзеці –
Трэба іх было глядзеці.
У галаве ляцелі мары,
Як у небе сінім хмары,
І знікалі беззваротна,
Зноў плылі кудысь ахвотна…
Ляцелі дні, як хмары тыя,
Дзеткі выраслі малыя,
Маша вырасла таксама
І была пргожай самай:
Сінявокая дзяўчынка,
У гарошынку хусцінка
Ёй, курносенькай, да твару
Ў розны час была, і брава
Хлопцы ставілі сябе,
Калі бачылі яе.
Выступала ў клубным хоры,
Калі вучылася ў школе,
І была там запявалай
І сябрам дапамагала
Развучыць які прыпеў,
Ці яшчэ які напеў.
А калі пайшла на ферму,
Працы там было бязмерна.
Але хор свой не кідала,
А хадзіла і спявала.
З песняй добраю лягчэй,
З песняй добрай весялей.
Забываешся пра ўсё
І пра цяжкае жыццё.
Песня сілы прыдае,
Песня крылы ўсім дае.
. . .
Старшыня ўручаў на сходзе
Машы ордэн пры народзе.
“Яго Маша заслужыла!”-
Гэта цётка гаварыла,
Што сядзела з Сашам побач.
Указ зачытваў старшыня,
А ў клубнай залі цішыня.
Усе слухалі, дыханне затаіўшы
І слова кожнае лавіўшы,
Бо гэта словы нашага Крэмля,
І слухае яго ўся Зямля.
Калі ордэн Машы старшыня ўручаў,
Зала
Заапладыравала.
Прыціснуўшы свой ордэн да грудзей,
Яна глядзела на людзей
З усмешкай, быццам сонца ззяла.
І толькі “дзякуй ўсім” сказала.
Бо людзі ведалі, як Маша працавала,
І ведалі, што гаварыць яна не майстар.
А за яе сказала Наста,
З яе брыгады звеннявая,
Яе сяброўка дарагая.
Цяпер усе ведалі, сакрэт у чым
Вялікіх перамог дзяўчын
На ферме з Машынай брыгады.
І былі вельмі рады.
Бо той сакрэт у працы быў,
І ордэн Працы той здабыў –
Найлепшы самы працаўнік!
1986г.