Да сябе ўсё вабіла квяцістая чаромха
І няма прывабнейшага цвету па вясне.
Маці гаварыла, дасталася б жонка
Болей самавіцей, працавіцей мне.
Маці перапрала шэрую кудзеліцу
І, не папракаючы, мне гаварыла зноў
А жаніцьба нікуды не дзенецца,
Як не мінаваці сівізны гадоў.
Ці за ўсё аддзячыш добрую нявестку?..
Гаварыла маці зноўку не ў папрок.
Ты не забывайся, дасылай мне звестку,
Будзеш як кагосці ты кахаць, сынок.
Шмат гадоў мінула. Хутка будзе лета.
Я не пазабыўся на той переказ.
Маці як калісці, зграбная кабета
І святлом кахання грэе ад параз.
Па жыцці пакуль што не знайшлася жонка
Маці штось падкажа, калі трэба мне.
Да сябе ўсё вабіла квяцістая чаромха
І няма прывабнейшага цвету па вясне.