Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы народ цяпер другі

Сярэдняя: 3.9 (18 галасоў)

Мы ўздымам сцяг Пагоні,
"Перамен" гучыць у сэрцах.
Не зламаеш нас ніколі,
Самаабвешчаны герцаг.

Ужо не будзе, як раней:
Глуп ты ды вар'ят.
Дух народу стаў мацней.
Не верыш? Гэта факт.

Народ цяпер не спыніш,
Бо вогнішча ўспыхнула.
Чаго жа ты маўчыш?
Мужнасць цябе пакінула?

Ты не можаш інакш,
Хлуслівы дыктатар,
Бо глупства кірмаш –
Твой любімы тэатр.

Ты зварушыў наш спакой –
Замест куль дастанем кветкі.
Не сатрэш ты нас рукой,
Не запрэш ты нас у клеткі.

Апошнія хвіліны твайго часу,
Бо салідарнасці ланцугі
Аб'ядналі ўсіх адразу –
Мы народ цяпер другі.