Паэма аб кузні
Частка1.
Шуміць – гудзе завод вялізны,
Шматгалосы, многазычны
Ад ранку аж да ночы позняй.
І ў гэтым шуме, вельмі розным,
Пазнаеш ты абавязкова
Свой родны цэх безпамылкова.
Бо цэхі розныя бываюць,
Хто там працуе, добра знаюць.
Ды самы значны цэх – кавальскі.
Вядома, гэта кут не райскі:
Няма там казачных паўлінаў,
Не чутны посвіст салаўіны,
Камелій яркія суквецці
Ў вуглу ніякім не прыкмеціш.
Але з дзяцінства кожны знае,
Як жар у горане пылае,
Бо зачарована стаялі
Ля кавалёў, калі кавалі
Яны жалеза. Бы зарніца
Ў іх руках гарыць, іскрыцца,
І са звычайнага кавалка
На свет з*яўлялася дэталька.
Сягоння кузня не такая:
Электралямпамі ўся ззяе,
І печы грозныя шумяць,
І молаты, як волаты, стаяць.
Каваль сягоння чарадзей
Сярод такіх, як ён, людзей.
Бо ён каваць умее сталь
Я шчэ найлепш, чым той каваль,
Які каваў з малых кавалкаў
У кузні сельскія дэталькі.
Цяпер жа молат многатонны
За час куе паковак тону,
Такіх складаных, што ўручную,
Каваль ніякі не адкуе.
У стос ляцяць, пылаўшы жарам,
Каленвалы. Сваім цяжарам
Яны нацягнуць крана тросы,
Які на склад адвозіць стосы.
А молат б*е, нібы гармата,
Хоць затыкайце вушы ватай,
І парам дыхае, як змей,
Ці страшны нейкі ліхадзей.
Зямля дрыжыць, зямля баіцца,
Няроўна сэрца можа біцца.
Але адважны быў каваль –
Ён націскаў сваю пядаль,
І молат вельмі паслухмяна
Каваў пакоўкі каленвала…
Давайце ў трактар зазірнем,
Яго ўмоўна разбярэм,
І рухавік убачым – сэрца,
Якое роўна, гучна б*ецца,
І каленвал працуе ў ім,
Ірвецца аж агонь і дым,
Прыводзіць трактар весь у рух
І сілу падае да дзьвух
Вялікіх колаў у яго
Ад сэрца моцнага свайго.
Каб трактар мог імчаць на полі
І не псаваўся там ніколі,
А быў найлепшым скакуном,
Жалезным волатам-канём.
І ён бяжыць па полі жвава,
Імчыць налева і направа,
І поле ўсё за дзень засее,
Бо працаваць выдатна ўмее.
“Беларус” – імя такое
Носіць ён, як сэрца тое.
Частка2
Кавальскі цэх упершыню
Пачуў я ноччу; цішыню
Ударам гучным разрываў,
Калі на молаце каваў
Пакоўкі там каваль нястомны
Для МАЗаў новых пяцітонных.
Ад гэтых гукаў успаміны
І незвычайныя карціны
У думках мроіць пачалі.
Яны мяне ў сяло вялі,
Дзе кузня звонам металічным
Змяняла сельскае аблічча.
Яна пыхцела сінім дымам
З кавалём сваім Максімам,
Які каваў сярпы, плугі,
Каб працаваць усе маглі
На полі роднага калгаса
І на сваёй дзялянцы ўласнай.
Нажы, далоты і сякеры,
Замкі, завесы ў дзверы –
Усё рабіць умеў Максім,
Хаця і быў стары зусім.
З сваім падручным Мігай Дзімам
Ён паважаны быў усімі:
Яны сапраўдныя майстры –
Майстры кавальні і іскры.
Каб кузня добра працавала,
Патрэбна вугаля, мятала
Для яе на цэлы год.
Хоць гэта, праўда, не завод,
Але мы металалом
Ім збіралі ўсім сялом.
Ад вайны ляжала шмат
Непатрэбных нам прылад.
З іх умелы наш Максім
Зробіць часткі для машын.
Пабягуць яны па полі,
Па шырокаму раздоллі,
Каб багатыя ўраджаі
Людзі нашыя збіралі…
Вугаль самі кавалі
Здабывалі, як маглі.
Атрымоўваўся нядрэнны
Ён з бярозавых бярвенняў:
Па вясне, у цёплым маі
З цурбаноў стажок стваралі,
Зверху дзёран зелянеў,
Бы які курган сінеў
За сялом ля самай рэчкі
І запальвалі, як печку,
Рукатворны той курган.
І дымеў такі вулкан
Днём і ноччу месяц цэлы
Аж рабіўся жоўта-белым…
Часта сам Максім прыходзіў,
Гладзіў, мацаў, адыходзіў,
Прыкладаў да стога вуха
І чагосці доўга слухаў.
Мы таксама ўсе да стога,
Але там чуваць нічога
Не было. – Які сакрэт
Ведаў наш цудоўны дзед?
Раскрываць сакрэт не стаў,
Стог раскрыць ён загадаў.
Развярнулі хлопцы дзеран
А пад ім быў вугаль створан.
Вугаль выдаўся адменны:
Буйны, моцны, як каменны.
Максім толькі пасміхаўся –
Вугаль добры атрымаўся!
Ёсць мятал і вугаль ёсць –
Эх, каб толькі маладосць!
Але зробім мы ўсе справы! –
Дзіме ён падмігваў брава,
Бы яму казаў:”Бярыся,
І,як трэба, размахніся!”
За кавадла браўся Дзіма,
Адыходзіў ад Максіма,
Па жалезу біў, як волат,
Дзе скакаў Максімаў молат.
Іскры лёталі ў паветры –
З неба зоркі сыпаў вецер,
І ляцелі галасы
Ад кузні ў цёмныя лясы
І знікалі з шумам ветра
У лясных зялёных нетрах.
Частка3.
А лёс, бывае, што заносіць
Куды не думаеш, не просіш,
І застаешся на заўсёды,
Як быццам, з нейкае нагоды.
Інстытут закончыў я
На інжынера-каваля
І на трактарны завод
Накірован быў той год.
Цэх кавальскі на заводзе –
Гэта ўжо ў іншым родзе:
Не адзін,не два, а пяць.
Усе яны шумяць, грымяць…
Там цуда-тэхніка такая,
Што розум кожнага здзіўляе
Геніяльнай прастатой.
Вось, напрыклад, прэс з рукой,
Аб якім лягенды ходзяць
У нас на трактарным заводзе:
Нібыта прэс даўно стаяў
І рукі такой не маў.
Змайстравалі руку хлопцы,
Нашы хлопцы-вынаходцы.
Ля прэса бункер вібрацыйны,
Ён падае мятал у КІНы,
Электраток яго нагрэе,
І ён, як сонца, забялее.
І пабяжыць да прэса сам,
А прэс рукой хапае там,
І чмыхне раз – дэталь гарыць
І ў скрынку зоркаю ляціць.
Нібыта цудам незямным
Я зачарованы быў ім,
І доўга, доўга там стаяў,
За працай прэса назіраў,
Які так спрытна, ну, - імгненна,
Высокай якасці, напэўна,
Без удзелу каваля
Каваў пакоўкі лепш, чым я,
І лепш героя-каваля,
Які таксама прызнаваўся:
З яго заўсёды сам здзіўляўся.
І вёў мяне яшчэ далей,
Напэўна, там было дзіўней.
І сапраўды, стаяць машыны,
Як на Каўказе,горы сінія,
І незвычайнасцю здзіўляюць,
Нібыта горы тут гуляюць.
Яны штампуюць восі сёння
Па зверхсусветнаму узроўню –
І навейшы тэхпрацэс
Адлюстроўвае прагрэс.
Каваль сядзіць на той машыне
У мяккім крэсле з дэрманціна,
Хоць ты з яго малюй карціну.
Пульт кіравання перад ім.
Як зоркі, лямпачкі на ім
Агнямі рознымі мігаюць,
Аж сэрца радасцю кранаюць.
Вось гэта тэхніка, сябры!
З такою трэба быць на ”ты”!
А ён – каваль, ці не каваль? –
Хаця куе таксама стль;
Ды параўнаць з Максімам трэба
І выйдзе: як Зямля і Неба!
Каваль сягоння апяратар,
Які кіруе апаратам,
Як і Ўладзімір Салаўёў
Сваім нябесным караблём.
І ведаць справу каваля
Павінен ён ад А да Я.
І ў электроніцы прафанам
Не быць, бо калі стане
Машына гэтая надоўга,
Не будзе радасці ні ў кога.
Павінен ведаць ён, вядома,
Электратэхнікі законы,
Бо без навукі нікуды
Не будзеш годзен сёння ты.
Прагрэс у тэхніцы народу
Дае вялікую выгоду
Ў жыцці, у працы, дабрабыце,
Ва ўсём і ўся – куды ні кінце!
Частка4.
Час ляцеў у бездань века,
Пакароны чалавекам,
Яго розумам і працай.
Бо не можа ён застацца
На імгненне на месцы тым,
На якім стаяў Максім
З сваёй кузняю старыннай,
На здзіўленне, вельмі дымнай.
І змянялі пакаленні
З найвялікшым захапленнем
Непазнавальна,
Неймаверна
Воблік працы інжынернай,
І ўсёй працы чалавечай,
Узваліўшы цяжар вечны
На стльныя цуда-плечы
Лепшых волатаў-машын.
Да якіх дайшлі вяршынь
У дасканаласці здзяйснення! –
Што ахопіць нас здзіўленне,
Калі мы ў “машыне часу”
Па касмічнай зорнай трасе
У глыб стагоддзя паляцім
І на завод наш паглядзім.
Убачым цэхі-аўтаматы,
Нібыта белыя палаты,
Чысцінёй сваёй блішчаць,
Усюды робаты стаяць,
І жалезныя іх рукі
Ля станкоў працуюць хутка.
А хранометр адбівае
Лік хвілінам і дэталям.
А яны, як зоркі тыя,
У скрынкі падаюць пустыя.
Потым едуць на падвесцы
У тое месца,
Дзе збіраюць іх у вузел,
Які ў трактар ставіць будзе
Электроніка на зборцы.
І зашумяць тады ў каробцы
Шматлікіх скорасцей шасцерні,
Як толькі робат чуць паверне
Зялёны тумблер кіравання.
І па асобнаму заданню
На поле выбегуць яны,
Нібыта тыя скакуны,
І будуць там араць і сеяць.
І сёння мала хто паверыць,
Што на трактарах у той век
Сядзець не будзе чалавек.
Сядзець ён будзе дзесь за пультам
У пакоі, вельмі ўтульным,
І па радыёсігналам
Групай трактараў нямалай
Кіраваць дакладна будзе.
Сапраўды,нібыта людзі
Ў іх сядзяць, кіруюць імі –
Коньмі моцнымі, стальнымі.
Вось які прагрэс чакае
Тых людзей, хто так жадае
Аб*яднаці моц навук
З інжынернай сілай рук!
Частка5.
Нашы справы, нашы веды
Перададзены ад дзедаў
Да бацькоў – яны сумленна
Маладому пакаленню
Перадалі іх спаўна,
Хоць была тады вайна,
І прымножылі для нас
Іх у гэты цяжкі час.
І ўстае цяпер пытанне,
Не! Не як пытанне, а заданне,
Каб навукі дасягненні
І весь вопыт інжынерны
У адзіна аб*яднаць,
Тэхналогію ўзняць,
І рух такі зрабіць наперад,
Неабсяжны, непамерны,
Што ўсе мары ўсіх фантастаў
Стануць шэрымі здавацца!
І не маю ў тым сумнення,
Што такія дасягненні
Будуць зроблены людзьмі!
2017-2018год