Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перачакай

Яшчэ не ацэнена

– Перачакай, перацярпі –
Вучылі, спачувалі...
– На накавальні бі сярпы!
Вяслом сячы па хвалі!
Ніхто твой дзень не пражыве,
Ніхто не пераплача,
Бо човен твой яшчэ плыве
І кроў цячэ гарачай...

– Пераступі, перамарудзь –
Так раілі з ахвотай.
– Няхай дурныя жылы рвуць,
А ты хітруй употай.
Адным кажы, другім вяжы,
Вышэй прыступка будзе,
Да сэрца праўду прывяжы –
Жыві, як хочуць людзі...

Маракавала я на лёс,
Шукала, дзе ж тут выйсце?
За што? За што цярпеў Хрыстос?
Дзе будучыня ў лісця?
У наваколле небыцця
Жыццё адчыніць дзверы,
І мы, з чаканнем адкрыцця,
Упоруч зойдзем з верай...

І не параніць больш ніхто
Твае душы намітку.
Накіне іншы паліто,
Радок дапіша ў сшытку,
І будзе там шукаць таго,
Што не знайсці ніколі
Сярод стагоў былых вякоў,
Хоць кропелечку солі.