Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прытча пра дзве душы

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Вось знічка неба пакідае,
Такі яе ўжо, пэўна, лёс.
У жытнім полі дагарае,
Спусціўшыся да нас з нябёс.
Яе апошняе маленне
Ледзь чуецца ў начной цішы,
Калі жыцця свайго сталеннем
Гуляюць разам дзве душы.
Адной душы настрой пануры,
Кахае з подыхам дажджу
Душу другую – сына буры,
Мяцежную яго душу.
Яе душа ўмяшчае шчасце,
Каханнем звязана наскрозь.
Яго душа палае жарсцю,
Адтуль шугае раптам злосць.
Яна, як ноч заўжды спакойна
Прыносіць жыцці ў гэты свет.
А ён змяшчае толькі войны
І безліч чалавечых бед...
Нярэдка ў Бога бы дазвання
Да злой душы ёсць жаль штодня –
Ёй абыякавасць названне,
Другой жа назва – дабрыня.

Згарае знічка між калоссяў,
А варанню яшчэ кружыць.
І прыйдзе апантана восень,
Каб нам усім крыху пажыць.