Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сенажаць

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сенажаць
Якая спёка і спакой
На Дняпры стаяць у маі!
І іх у гэты час вясной
Ніхто ніяк не парушае.

І водар кветак лугавых,
Як мёд, на вуснах застывае.
І шчэбет птушак маладых
Да сяла ўжо далятае.

Усе дамашнія работы
Даўно закончаны паспешна.
На луг мы едзем на суботнік
З вясёлай песняю канечне.

Мы, шасцікласнікі, на конях
Без сядла і пакрывала
І вупраж, зжатая ў далонях,
Як страла ляцім – дарогі мала.

Дзядзька Ціт на нас крычыць:
“Не ляціце ліха,
Дайце коням чуць астыць,
Адпачыць ім крыху.”

Цераз час ужо які
Ўся брыгада працавала,
Нацягалі хлапчукі
Коньмі сена коп не мала.

Я так сама працаваў,
Хоць у горадзе вучыўся,
Вакол капы вяроўку клаў
І на вяроўку станавіўся.

Паміж капою і канём,
Каб не было прыгод апасных,
Сувязным я быў звяном:
Засцерагаў ад выпадкаў няшчасных.

Я любіў каня свайго:
Не біў ніколі, не крычаў,
І часта гладзіў я яго,
І траўку свежую даваў.

Разумны позірк у вачах,
І да працы ён ахвочы…
Дзядзька Ціт рабіць пачаў
Першы стог, а трэба два да ночы.

Конь цягнуў капу здалёк
Задужа хутка, без супынку.
І на пясчаны бугарок
Мы ўзляталі, як пушынка.

Мужчыны віламі на стог
Падавалі Ціту сена,
І стог ўсё рос уверх, як мог,
То павольна, то імгненна.

Да абеда стог стаяў,
Красавец роўны, сіметрычны,
Магнітам позірк прыцягаў,
Такі прывабны, сімпатычны.
. . .
Як і першы, другі стог
Мы рабілі на ўзгорку,
Кабы ніжні слой не змок
І не згніў да сроку.

Парашылі, Ціт ізноў
Будзе стог рабіць, як першы,
Ён ад мышак-грызуноў
Знае прымаўкі і вершы.

Забабонамі назваў
Гэтыя расказы.
Ён для стога не ўжываў
У жыцці ніразу.

Хлопцы громка рагаталі
Ад прызнання Ціта.
Копы весела цягалі
З песнямі Аніты.

Цёплы ветрык з поўдня дзьме,
Са стога сена размятае.
Тры галіны Ціт кладзе
І да сена прыжымае.

Саслізнуў са стога ўніз
Ціт па спушчанай вяроўцы,
На другім канцы павіс
Мускулісты Павел Горцаў.

Стог зрабіўся маяком
Рыбакам, сюды прыезжым,
А зімой, як цёплы дом,
Укрываў ад буры снежнай.
. . .
Аднойчы я спытаў у Ціта:
“Як праходзіць сенажаць
У дваццаць першым веку?”
Ён сказаў:
“Лепей гэтага не знаць,
Будзе дрэнна чалавеку.”
Засмяяўся і прадоўжыў:
“Цяпер стагоў няма –
На лузе трактар уладарыць,
Працуе зранку да цямна
І лепей нас шчэ гаспадарыць.
Ды толькі песен не чуваць,
Дзяцей на конях не відаць.
Яны не ведаюць, як хлеб
Расце для ўсіх людскіх патрэб.”
2026 г.