Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сочы

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я зноў з табою, мілы Сочы,
Цябе люблю яшчэ мацней,
Хай будуць дні твае і ночы
Цудоўнай казкай для мяне.

Няхай звіняць твае фантаны
Вясёлай музыкай вясны
І выклікаюць хваляванне
У сэрцы радасным яны.

Няхай квітнеюць у нізінах
Твае прыгожыя дварцы
І праплываюць ва ўспамінах
Іх геніяльныя тварцы.

І кіпарысы маладыя
Стаяць, узняўшыся да зор,
І кветкі ярка-залатыя
Глядзяць на сонца з сініх гор.

Хай мора з месяцам гавораць
Аб справах вечнага жыцця,
Каб над табой палалі зоры
Кахання, шчасця, адкрыцця.