Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Твой шлях

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Ніхто не ведае шляху свайго:
Кароткай ці доўгай дарогі,
І як жа прайсці па каменнях яго
Без стомы і без трывогі.

І бацька, і маці з любоўю сваёй
Да цябе, як да роднай крывінкі,
Пакажуць у дарозе жыццёвай тваёй
Знаёмыя ім сцяжынкі.

На іншыя шляхі ты не звяртай:
Бацькоўскі - ён самы сумленны.
І будзе твой шлях, нібыта той рай,
Хаця, можа быць, і каменны.