Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У кожнага з нас з нараджэння ёсць кут

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У кожнага з нас
З нараджэння ёсць кут,
Што лепшы за ўсе,
Даражэйшы на свеце,
Дзе знойдзеш прытулак
Заўжды ад пакут,
І сонца табе
Нават з хмары засвеціць.

У кожнага ёсць
З нараджэння зямля,
Якая чакае
І кліча ў дарогу,
Туды, дзе пяе
Табе ветрык здаля,
І сцежка бяжыць
Да старога парогу.

У кожнага ёсць
Свой садок малады,
Дзе ў глебу садзілася
Першае дрэўца,
Якое нясеш ты
Праз лёсу гады,
І марыш пад кронай
Зялёнай сагрэцца.

І нават тады,
Калі лісце спадзе,
Ты зноў на апошнім
Дыханні абдымеш
Куточак з хацінай,
Дзе дрэўца цвіце,
Як тое жыццё,
Што калісьці пакінеш.