Я быў малы…
Без хвалявання
ў дарозе лёгка засынаў.
А раніцай у цёплым ложку,
у бяспецы вочы адкрываў.
Здавалася, праз сон глыбокі…
што яснавокі велікан
лёгка бярэ мяне на рукі,
магутны, як пад'ёмны кран.
Вакол заўсёды былі цуды.
А шлях дадому быў гульнёй.
І толькі зараз разумею:
што цуды тыя - тата мой.
Вось так бярэш чужую стому
на свае плечы без размоў
і з клопатам нясеш дадому -
такая ў бацькоў любоў.
https://t.me/idyllic4
https://www.instagram.com/my.light.by/