П'ю водар кветак лугавых
Ля Дняпра у цёплым маі
І песні птушак маладых,
Што прыляцелі з гаю.
Паселі на галінках тонкіх,
Іх ветрык ласкавы гайдае.
І шчэбет радасны і звонкі
Па лузе зранку рассыпае.
А воды сінія Дняпра
Бягуць кудысь да мора.
Іх неспакойная ігра
Хвалюе ў небе зоры.