Якое шчасце, калі чакаюць…
І халадэча – не халадэча!
Насамрэч, шчасце, калі жадаюць
Ды, менавіта, з табой сустрэчы.
На небе хмары, як дым, знікаюць,
Праменьчык сонца мільгнуў стрыжонкам...
І гэта шчасце, калі чакаюць
Цябе да хаты ці муж, ці жонка..
І кошка грэе табе пантофлі,
Шкварчыць патэльня на кухні ўтульнай,
Сцякаюць потам па шыбах кроплі
І бляск пяшчоты з вачэй матулі.