Смецце… Смецце… Ўсюды – смецце…
Хоць ты камерай здымай!
На забруджанай планеце
Месца чыстага няма!
Тут – бутэлькі і паперкі,
Шкло, жалеза і рыззё…
Там – разбітыя талеркі
І халусце, і асцё...
Болей, болей з кожным годам
Засіраем свет вакол!
Вар’яцеючы, прырода
Ў сто дажджоў сцірае дол -
Ад пляўкоў і ад брыдоты,
Недакуркаў і мачы,
Што рассейваюць істоты –
Хоць удзень, хоць уначы.
Мые, мые і палошча,
Ўсё імкнецца асвяжыць -
Скверы, вуліцы і плошчы -
Каб было мага там жыць.
Звалкі, звалкі… Што за моду
На спаленне завялі?!
Усё меней кіслароду
У паветры ля зямлі.
Як раней жылі на свеце
Ў першароднай чысціні?
Мо тады былі бы дзеці
І не шкодзілі ані?