Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Анатоля Трафімчыка

Нарадзіўся 14 лютага 1976 года ў вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт. Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 – 2001 гг . У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны.

У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 – 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук. З верасня 2004 да снежня 2006 г. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах "Гісторыя Беларусі", "Філасофія".

Займаўся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследуе праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст.

Выступае ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Мае больш за 60 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гісторыі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры.

З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" (раёнка Ганцаўшчыны), публікуецца ў ёй з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку.

Выдаў тры паэтычныя зборнікі: "Пасведчанне аб нараджэнні" (Мінск, 1999 г.), Зборнік вершаў "Ноты цноты" (Брэст, 2003г.), Зборнік вершаў "Лірыка Лірыка" (Баранавічы, 2007 г.), літаратуразнаўчую брашуру Літаратурная брашура "Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацкім слове" (Баранавічы, 2002 г.).

trafimchyk.jpg