Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошнія вершы

Яшчэ не ацэнена

За каўнер я трымаў тую ноч
да апошняй хвіліны цемры.
Не жадаў адпускаць яе прэч —
да канца верыў, будзе мне вернай.

Ненавісны бліскучы прамень
сцёр сляды яркіх зор у пакоі,
апрануў на сябе новы дзень —
у тым святле мне ўсё чужое.

У чорнай каве ўся горыч яе…
Не былі мы ніколі сябрамі.
У белым кубку на самым дне
асядае запал паміж намі.

https://t.me/idyllic4/161



Яшчэ не ацэнена

У вачах тваіх беларускіх
ні Марс, ні Зямля, ні Плутон —
а палоскі звышновых пачуццяў,
і Венеры пякельны агонь.

Я не ведаю, хто ты такая —
зорка, дзяўчына ці чорт?
Сваёй сілай людзей заклікаеш
трымаць беларускі фронт.

Як працуе твая навука,
назіраю і шчыра дзіўлюсь:
як ты робіш магічныя трукі,
услаўляючы Беларусь.

https://t.me/idyllic4/160



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Даўно няма дажджоў
І хмар няма на небасхіле,
І сонца так пячэ ўжо,
Што больш няма ніякай сілы.

А бухнеш з берага ў Дняпро
Ў яго прыемнае абняцце,
І не дагоніць тут ніхто,
Калі захоча паспрачацца.

І луг цяпер звініць-пяе
На ўсе лады і пералады.
І дзядзька Ціт мяне заве,
Каб я прыводзіў стог да ладу.

І я бягу ва ўсе духі
Наперагонкі з ветрам гонкім.
"Эй, дзядзька, ты мяне махні



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

По-над морем туман,
Кое-где огоньки,
По его берегам
Вдоль сидят рыбаки.

А по небу плывет
Свет осенней зари,
Солнце тихо встает
Там, за краем земли.

И леса, и поля
Словно в сказочном сне,
И деревня моя,
И деревня за ней.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Меж лесов и холмов
На широкой низине
Из красивых домов,
Красно-белых и синих,
Был построен поселок.

Здесь гуляли волки
И бродили медведи.
За холмом у реки
И сегодня, как прежде,
Сидят рыбаки.

Солнце всходит, туман
Опадает росой,
Ранний житель Степан
С отточенной косой
Шел косить за курган.

На вопрос мой "Куда?"
Усмехнулся лукаво:
Мол, сам знаешь куда -
Отросла ведь отава -
Для буренки еда.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я ведаю месца,
дзе можна схавацца,
цябе там кахаюць,
там лёгка смяяцца.

Цені чужыя
не ходзяць па следзе,
і самыя лепшыя
раніцы ў свеце.

Нікому не трэба
нічога тлумачыць —
ты роўна такая,
якой сябе бачыш.

Там можам аднойчы
з табою сустрэцца —
ты пусціш у сэрца,
я пакажу месца.

https://t.me/idyllic4



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не буду, не змагу, не абяцаю —
У шчасці быць і быць у бядзе.
І клятву даць не пажадаю —
Ні зараз, ні ў іншы дзень.

Паабяцаю табе сонца —
А будзе ліць халодны дождж.
І спрэчкі з крыўдамі бясконца —
І трэба будзе хаваць нож.

Не абяцаю вечнай згоды,
Не абяцаю жыць без слёз.
І думка, што згублю свабоду,
Для маёй скуры, як мароз.

Не абяцаю, што заўсёды
Цярпліва буду ўсё прымаць.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Геленджык
Геленджык – мой горад казка,
І ніякія Небраскі,
Вашынгтоны, ці Нью-Йоркі
Не раўня тваёй той горкі,
Дзе напісана камнямі:
“Ленін з намі!”
“Ленін з намі!”

Сонца ходзіць у прасторы,
Ажываюць людзі, горы,
І красуецца бясконца
Ў моры сонца…
Геленджык – красавец века,
Сатварэнне чалавека.

І на той гары камнямі
“Ленін з намі!”
“Ленін з намі!”
Ён жыве у нашых сэрцах,



Сярэдняя: 5 (1 голас)

На прасторы сонца ззяе,
Гучна вецер шапаціць.
То бярозку ён ласкае,
То ў імшарах зашуміць.
То гучаннем меладычным ціха песеньку спяе
І ў кожнае акенца ён з любоўю зазірне.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Серые в клеточку глаза
Меня бессовестно пленили.
Мне не причинили зла
И радости не подарили.

Я ушел, оставив все, как есть,
Позором не окутав молодицу.
И сохранил достоинство и честь,
Животворящую криницу.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Ліцейка
Мо, тысячу дэталей
Сягоння трактар умяшчае.
А колькі іх? Дакладней
Адзін канструктар знае.

Ёсць дэталі простыя,
Крывыя, ці прамыя,
Затверджаныя ГОСТамі,
Законамі такімі.

А ёсць складаныя дэталі:
Іх начарціць
Не проста,
Яшчэ цяжэй зрабіць,
Стрымаць тэхправілы і ГОСТы.

Напрыклад, блок цыліндраў:
Вялікія, масіўныя дэталі,
Становіцца за брак даволі крыўдна
Ці з чугуна яны,ці яны са сталі.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Якое шчасце, калі чакаюць…
І халадэча – не халадэча!
Насамрэч, шчасце, калі жадаюць
Ды, менавіта, з табой сустрэчы.

На небе хмары, як дым, знікаюць,
Праменьчык сонца мільгнуў стрыжонкам...
І гэта шчасце, калі чакаюць
Цябе да хаты ці муж, ці жонка..

І кошка грэе табе пантофлі,
Шкварчыць патэльня на кухні ўтульнай,
Сцякаюць потам па шыбах кроплі
І бляск пяшчоты з вачэй матулі.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Васількі – ля пшаніцы,
Васількі – ля ячменю.
Іх насенне раскідаў
Хтосьці зверху са жмені.

Яны колер свой сіні
Пазбіралі з Сусвету,
З рэк, азёрнае плыні,
Сметанковага лета.

Іх жытнёвае поле
На арэлях гайдала.
Сонца летнім прыволлем
З вышыні іх вітала.

Васількі называюць
Беларусы валошкай.
З іх вяночкі пускаюць
Плыць купалаўскай ночкай.

Яны з лёсам зрасліся



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Пахне ў жніўні вёска
Зернем, караваем.
Сумным адгалоскам
Водар далятае,
З ноткамі дзяцінства,
З песняй маладосці,
Дзе гады прабеглі,
Дзе чакалі ў госці…

Шчырасць рассявала
Сонейка палеткам.
Жыта прыпявала:
– Прыязджайце дзеткі,
Да свайго парогу
Ды да роднай нівы,
Дзе сваю дарогу
Пачынаў шчаслівы!

За ракой, ля гаю ¬–
Сполахі-зарніцы
Ў хованкі гуляюць
Над ляском Крыніцы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

У кожнага з нас
З нараджэння ёсць кут,
Што лепшы за ўсе,
Даражэйшы на свеце,
Дзе знойдзеш прытулак
Заўжды ад пакут,
І сонца табе
Нават з хмары засвеціць.

У кожнага ёсць
З нараджэння зямля,
Якая чакае
І кліча ў дарогу,
Туды, дзе пяе
Табе ветрык здаля,
І сцежка бяжыць
Да старога парогу.

У кожнага ёсць
Свой садок малады,
Дзе ў глебу садзілася
Першае дрэўца,



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

У кіпцюрах смугі,
Напэўна, кожны быў
Дзе ў панцыры снягі
І колер дзень згубіў,
Дзе задубеў, памёр
З ружовым золак твой,
І, морак, як бабёр,
Грызе і рве настрой.

І дзень нямы, сляпы,
Бы толькі уваскрос,
Дзе клопатаў снапы
Ты ўзвальваеш на воз.
Чужыя і свае –
Табе вязці, сушыць...
Нам Бог жыццё дае,
Каб навучыць нас жыць.

Ці ў кіпцюрах смугі,
Ці ў золаце бяроз,



Яшчэ не ацэнена

– Перачакай, перацярпі –
Вучылі, спачувалі...
– На накавальні бі сярпы!
Вяслом сячы па хвалі!
Ніхто твой дзень не пражыве,
Ніхто не пераплача,
Бо човен твой яшчэ плыве
І кроў цячэ гарачай...

– Пераступі, перамарудзь –
Так раілі з ахвотай.
– Няхай дурныя жылы рвуць,
А ты хітруй употай.
Адным кажы, другім вяжы,
Вышэй прыступка будзе,
Да сэрца праўду прывяжы –



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я глыбей і глыбей
Перахоўваю мары.
Надалей і далей
Перацягваю дні.
Я даўно не баюся
Нябеснае кары,
Не чакаю нічога
Ад моўнай радні.

Кожны з нас пражывае
Сваё вымярэнне.
І для кожнага сцежка
Да хаты свая.
Адчуваецца боль
Толькі ў момант гарэння.
Калі не за сябе,
Тады боль – удвая.

Мір такі, які ёсць,
Яго не перайначыш.
Не бывае хлусні
Проста так, без людзей.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Репутация
Баба ехала на станцию
Потеряла репутацию:
Конь помчался у кювет,
Баба с воза –
Бабы нет.
Появилась вдруг в больнице
С болью сильной в пояснице.
Баба милая моя,
Не садись ты на коня,
А то очутишься в больнице
С болью резкой в пояснице.
27-07-2026г.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сярэдні мой палец
узняты да неба
на вашыя «нельга»,
на вашыя «трэба».

Вам — шэрыя хмары,
і вечны дазор.
А я выбіраю
іншы прастор.

https://t.me/idyllic4



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Іолча
Маё вялікае сяло
Іолча. І гэта праўда.
Калі заснована яно,
Ніхто не скажа нам дакладна.

Паміж рэчак і бугроў,
І кустоў цяністых,
Сярод птушак і звяроў
Вырас домік камяністы.

Хто зрабіў? – Ці Флор, ці Ясь –
Гэта не вядома.
Ці ён пан, ці ён князь –
Гаспадар ля дома.

І побач з ім раслі дамы
Ўжо з бярвенняў чыстых
І з’яўляліся кумы
Ад розных дзетак галасістых.

Прайшлі суровыя вякі



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Іолча
Маё вялікае сяло
Іолча. І гэта праўда.
Калі заснована яно,
Ніхто не скажа нам дакладна.

Паміж рэчак і бугроў,
І кустоў цяністых,
Сярод птушак і звяроў
Вырас домік камяністы.

Хто зрабіў? – Ці Флор, ці Ясь –
Гэта не вядома.
Ці ён пан, ці ён князь –
Гаспадар ля дома.

І побач з ім раслі дамы
Ўжо з бярвенняў чыстых
І з’яўляліся кумы
Ад розных дзетак галасістых.

Прайшлі суровыя вякі



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Я быў малы…
Без хвалявання
ў дарозе лёгка засынаў.
А раніцай у цёплым ложку,
у бяспецы вочы адкрываў.

Здавалася, праз сон глыбокі…
што яснавокі велікан
лёгка бярэ мяне на рукі,
магутны, як пад'ёмны кран.

Вакол заўсёды былі цуды.
А шлях дадому быў гульнёй.
І толькі зараз разумею:
што цуды тыя - тата мой.

Вось так бярэш чужую стому
на свае плечы без размоў



Яшчэ не ацэнена

Гэй,рэбяты!
Гэй, рэбяты, лёд шырокі!
Вылязай з-за печкі!
Адзявай канькі на боты
І гайда на рэчку.

Зазвініць там звонка шайба,
Толькі клюшак лязг.
Будзе крыўда, будзе праўда,
Будзе ўсё у нас.

І да самае да ночы
Будзем мы гуляць.
Хто ахвочы? Хто ахвочы?
У шарэнгу стаць!
1993г.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сенажаць
Якая спёка і спакой
На Дняпры стаяць у маі!
І іх у гэты час вясной
Ніхто ніяк не парушае.

І водар кветак лугавых,
Як мёд, на вуснах застывае.
І шчэбет птушак маладых
Да сяла ўжо далятае.

Усе дамашнія работы
Даўно закончаны паспешна.
На луг мы едзем на суботнік
З вясёлай песняю канечне.

Мы, шасцікласнікі, на конях
Без сядла і пакрывала
І вупраж, зжатая ў далонях,



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Зіма шуміць
Зіма шуміць, зіма гудзе
У голлях дрэў і правадах,
А дзесь вясна ўжо ідзе
Па сёлах і гарадах.
1993г.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ні сукенка, ні памада,
ані позірк, ані ўздых —
не падмануць: я пазнаю
сваю зорку між чужых.

Лёс прымусіў нас сустрэцца —
немагчыма разлюбіць.
Пачашчана б’ецца сэрца,
побач з ёй мне светла жыць.

Бо не ў колерах вясёлкі,
не ў агнях начных дарог —
а ў святле адзінай зоркі
я за крокам раблю крок.

https://t.me/idyllic4



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Жорны эпох
У кожным жарце ёсць
доля праўды.

Трамп хоча захапіць Грэнландыю,
Лепш захапіць Марс –
Ён больш гэтай Грэнландыі
Ў тысячу раз.

Што тут? Ільды да мароз.
А там – золата і брыльянты,
Тут можаш адмарозіць сабе нос,
А там – каралеўства Трампа.

Няма там немцаў, французаў, англічан,
Ніхто насуперак не стане.
А калі стане які-небудзь балван,



Сярэдняя: 1.8 (4 галасоў)

Ніхто не ведае шляху свайго:
Кароткай ці доўгай дарогі,
І як жа прайсці па каменнях яго
Без стомы і без трывогі.

І бацька, і маці з любоўю сваёй
Да цябе, як да роднай крывінкі,
Пакажуць у дарозе жыццёвай тваёй
Знаёмыя ім сцяжынкі.

На іншыя шляхі ты не звяртай:
Бацькоўскі - ён самы сумленны.
І будзе твой шлях, нібыта той рай,
Хаця, можа быць, і каменны.



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Якая спёка і спакой
Стаяць над Прыпяццю ў маі!
І іх у гэты час вясной
Ніхто ніяк не парушае.

Стаіш на беразе ракі,
Нібыта ў казачнай краіне:
Бялеюць чыстыя пяскі,
Сінеюць роўныя нізіны.

З духмяных кветак чысты мёд
Збіраюць пчолкі клапатліва,
Жучкі,нібыта без турбот,
Паўзуць спакойна і маўкліва.

Дзе салавей з галінак дрэў
Пархне над рэчкай невысока,
Віхора радасны павеў



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Маша
(паэма)
Не знаюць людзі маладыя,
Не помняць людзі ўжо старыя,
Як жылі пасля вайны.
Старых жа памяць пакідае,
А хто што – небудзь памятае,
Дык напісаць ужо не можа:
Рука дрыжыць, рука не тая
І аўтаручка выпадае.
Ды трэба трохі напісаць
Ад сэрца шчыра расказаць.
. . .
Зорка ў небе зіхаціць
І ў акно маё глядзіць.
Мо, паслухаць казку хоча



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Радзіма мая, я кахаю цябе
Ты мой супакой у глыбокай журбе
Ты сонейка, ветрык і неба.
І больш мне нічога не трэба.
Ратуеш ты нас – мы ратуем цябе.
Ты матчынай ласкай – мы цябе ў вайне.
Спрадвеку было гэта з намі.
Ляціш над зямлёй журавамі.
Ты зорачка свету, красуня мая
Цябе я люблю да апошняга дня.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Па матывах “Шахматнай навелы” Штэфана Цвейга

Чакаю на неба, чакаю на зоркі
Ў душы яшчэ знічка надзеі гарыць
Не перапахаць мяне вам на разоркі
Пакуль не спыню ў акіяне мар плыць

Пакой 3 на 3, памёр час пад прымусам
Сцінанне ў душы пад цішыні акорд
Гамуюцца[ Га́матна (дыял.) - незручна, муляе штосьці (Слуцкі раён)] думкі пад белым абрусам
Трымаюся шчэ і іду на рэкорд



Яшчэ не ацэнена

Казаў нам Сыс: не маем права
Пісаць пра рэчкі і лясы
Калі ў краіне кепска справа,
Кнута на целе паласы

Гараць у печцы нашы мары
Вяртаюсь да вытокаў тэм
Знаёмых. Сціснуты абшары,
Мардуюць сэнс жывых марфем.

Пляскаты бераг Мора Словаў.
На ім будуюць дамбу тым,
Забыў хто спадчыну і сорам,
Ператварыць каб памяць ў дым.

Не страцілі бо да Парнаса
Шлях у народзе шчэ, жывем.
І, цудам Божым, мы абцасам



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

П'ю водар кветак лугавых
Ля Дняпра у цёплым маі
І песні птушак маладых,
Што прыляцелі з гаю.

Паселі на галінках тонкіх,
Іх ветрык ласкавы гайдае.
І шчэбет радасны і звонкі
Па лузе зранку рассыпае.

А воды сінія Дняпра
Бягуць кудысь да мора.
Іх неспакойная ігра
Хвалюе ў небе зоры.



Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Кіпарыс і Камелія
Вабіць поўдзень цеплынёю,
Сонечнымі днямі,
Першазданнасцю сваёю,
Сінімі гарамі,

Аб якія б*ецца мора
Хвалямі крутымі
І ныраюць з неба зоры
Ў цёмныя глыбіні.

І дэльфіны чарадою
Коцяцца па моры,
З неба сонца залатое
Аблівае горы

Светам ціхім і пяшчотным
Стрэлы-кіпарысы
І камелій цвет дрымотны,
Жоўтыя нарцысы.

Вабіць поўдзень цеплынёю,
Хараством прыроды
І магчымасцю сваёю



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Казбек і Шат – сябры навек
(Новая эпоха)
Я Каўказ не весь аб*ехаў,
Але многа дзе бываў.
Ля магутнага Казбека
Доўга ў роздуме стаяў.

Як вы помніце: гарамі
Вечна славіцца Каўказ,
І садамі-гарадамі
Славен ён цяпер у нас.

А дамы, як тыя кветкі,
Распускаюцца ў гарах,
І замест прыскальных клетак
Устае за гмахам гмах.

Сонца ззяе на прасторы,
Хоць рукой яго бяры.
І стаяць суседкі горы-



Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)

Табе не крыўдна, сябар мой, за мову,
Якой мы адцураліся амаль?
Саромеліся гутаркі вясковай
І здраджвалі табе, мой родны край.

Табе не крыўдна, юны мой нашчадак,
Не ведаць маці роднай карані?!
Не смакаваць ламанцы на каляды
І не загадваць коніку: «Гані!»

Паменшыў час бабулін век у вёсках –
Пустыя хаты, лаўкі і двары…
А мы калісь апранутыя проста
Пайшлі адтуль, з вясковай дзетвары.



Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Позірк, які не даруе
і не заўважае жартаў.
Лёс, які больш не ўратуе,
бо ратаваць не варта.

Дражнілі чырвонай анучай
упэўненыя, што ў бяспецы.
І вось ужо ім балюча —
іголка, уваткнутая ў сэрца.

Наступствы — міргнеш і прапусціш.
Трымай адно вока адкрытым.
Не існуе неўміручых
пад небам заўсёды блакітным.

Святар, што смакуе слова,
ведае таямніцу:
не так страшна кроў на далонях,



Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Беларусам

Табе не крыўдна, сябар мой, за мову,
Якой мы адцураліся амаль?
Саромеліся гутаркі вясковай
І здраджвалі табе, мой родны край.

Табе не крыўдна, юны мой нашчадак,
Не ведаць маці роднай карані?!
Не смакаваць ламанцы на каляды
І не загадваць коніку: «Гані!»

Паменшыў час бабулін век у вёсках –
Пустыя хаты, лаўкі і двары…
А мы калісь апранутыя проста



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Паэма аб кузні
Частка1.

Шуміць – гудзе завод вялізны,
Шматгалосы, многазычны
Ад ранку аж да ночы позняй.
І ў гэтым шуме, вельмі розным,
Пазнаеш ты абавязкова
Свой родны цэх безпамылкова.
Бо цэхі розныя бываюць,
Хто там працуе, добра знаюць.
Ды самы значны цэх – кавальскі.
Вядома, гэта кут не райскі:
Няма там казачных паўлінаў,
Не чутны посвіст салаўіны,



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Ляцеў па небе малады анёл

Глядзеў у дзіцячы позірк

Калісь ты нарадзіўся тут

Сярод азёр I соснаў

Хістауся час, змяняуся свет

Пусціуся хмель I солад

Тады замыславаты лёс

Прывеў цябе у горад



Дзе тая сіла, дзе сямья

Тыя сябры, у зорах

Яны прадалі усіх тваіх жывел

Калі ты зъехаў у горад



Бацькоускі дом стаіць цяпер пусты

Ліхтар на ім патухшы

На дрэвах што садзілі вы 




Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мой трэнд - нясці любоў праз мову,
Дзе слоава мае сэнс, а сэнс пра мову,
Дзе азначае Беларус, не назву трактара,
А шчыры досвед: дзе нарадзіўся стаў дарослым,
Дзе спачываў пускаў карэнні,
Шукаў праз вобразы натхненне:
Купала, Колас Багдановіч,
Нарэшце цёзка пафамільны-Адамовіч.

Мой гайд-пашырыць светапогляд,
Для тых, хто дбае шчыра мову,
Пазнаўшы смаку дараванку,
Праз дранік,смажанку,мачанку,



Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Вось знічка неба пакідае,
Такі яе ўжо, пэўна, лёс.
У жытнім полі дагарае,
Спусціўшыся да нас з нябёс.
Яе апошняе маленне
Ледзь чуецца ў начной цішы,
Калі жыцця свайго сталеннем
Гуляюць разам дзве душы.
Адной душы настрой пануры,
Кахае з подыхам дажджу
Душу другую – сына буры,
Мяцежную яго душу.
Яе душа ўмяшчае шчасце,
Каханнем звязана наскрозь.
Яго душа палае жарсцю,
Адтуль шугае раптам злосць.



Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Да сябе ўсё вабіла квяцістая чаромха
І няма прывабнейшага цвету па вясне.
Маці гаварыла, дасталася б жонка
Болей самавіцей, працавіцей мне.

Маці перапрала шэрую кудзеліцу
І, не папракаючы, мне гаварыла зноў
А жаніцьба нікуды не дзенецца,
Як не мінаваці сівізны гадоў.

Ці за ўсё аддзячыш добрую нявестку?..
Гаварыла маці зноўку не ў папрок.
Ты не забывайся, дасылай мне звестку,



Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

Халупа, рашпіль і маліны,
Ды восень – шэрая пара.
Ішла па выпасе скаціна
Зноў паслухмяна да двара.

А ля двара нямая прызба,
Тут не жывуць гаспадары.
Ніхто ля сажалкі не выйдзе,
Дзе колісь былі бровары.

Спявае вецер калыханку,
І час маркоціцца ўначы.
Яшчэ ніхто не здолеў Янкаў
Купалаў верш перамагчы.



Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Па снезе зыбкім крочу,
Хавае ён сляды.
На шлях узбіцца б з ночы...
Не выбіцца б з хады...

А ногі да калена
Правальваюцца ў снег,
I кроў застыла ў венах,
І час марудзіць бег.

Мне б сцежачку ці болей,
Каб крочыць удваіх.
Каб пульсавала ўволю
Жыццё падчас адліг.

Жыццёвы крок не першы,
Зраблю з апошніх сіл.
Мае заменяць вершы
Не дадзеных мне крыл.



Сярэдняя: 4 (14 галасоў)

Чырвоны шар
спыніў свой рух
за крок
да вечнай цемры.

Ніхто ў свеце
не пачуў,
як пстрыкнуў
затвор стрэльбы.

Праз мамчын дом,
у дзіцячы сад —
туды,
адкуль з’явіўся.

Сябрам,
паніклым у палях,
я абяцаю
сніцца.

Слупок святла
астатні час
на міг
здушыў у абдымках.

Схавала цемра
страх у вачах
за чорнаю
карцінкай.

telegram: @idyllic4



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Я апынуўся быццам у гасцях,
І сэрца б’ецца ў невядомай стоме.
Над горадам павіс савецкі сцяг,
І рэха слоў на той жа самай мове.

Тут можна толькі сесці і маўчаць,
На крэсле тым, што нехта вам адзначыў.
Нічога не чапаць і не кранаць —
ківаць у адказ удзячна — не іначай.

Тут слова вольнае палохае, як грэх,
Яно гучыць чужым і недарэчным.
Маўчы мацней і будзь цішэй за ўсіх,



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Вее вецер ураджай,
Маці сіта соўгае
А у наш у хлебны край
Ёсць дарога доўгая.

Матчын пагрубеў убор,
Што ж у восень восем спраў.
Тэлефонны прыгавор –
Ехаў каб ураджай збіраў.

Ураджай не камяні,
Хутка ён збіраецца.
Ад парога да раллі
Не жыццём жа маяцца.

Пад дажджом прамок картуз,
Засталася спадчына:
На стале ляжыць абрус,
Грэе слова матчына.

Вецер выветраў імён
З памяці, што з логава.