Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не здавайся!

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Ніколі не здавайся! Не здавайся, чуеш?
Калі ўвесь у памылках, не ратуюць словы,
Калі табе здаюцца страчанымі душы,
У роспачы не будзь, бо ты дзіця любові!

Усе з яе мы выйшлі, ёй адной працята
Усё навокал толькі, больш няма нічога!
Яна дагэтуль б’ецца ў сэрцы так упарта
І застанецца з намі разам назаўсёды!

Няхай люстэрка толькі мы яе, не болей,
Нас так абмежавалі і недасканала,
Але ўсё ж дастаткова сілы, каб дазволіць
Праз нас ёй праяўляцца, хоць неідэальна!

І нават калі цалкам без надзеі ў болю,
Калі зусім у смутку, у адкрытых ранах,
Мы можам перашкоды не чыніць любові,
Ёй будзе дастаткова, каб яўляцца далей!