Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З Новым годам!

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!

Хачу вам шчыра пажадаць,
Каб ззяла ў сэрцах вашых сонца,
А ў вашы душы благадаць
Лілася ліўнымі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота,
Каб не нуды – кахання вір
Суправаджаў пачуццяў дотык!

Дай Бог здароўя вам збанок
Ды й ‘шчэ куфэрак весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды -
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!



Дзякую аўтару і ўладальнікам

Дзякую аўтару і ўладальнікам сайта за прыгожае віншаванне!
Сумна бачыць дзікунскія ваментарыі непісьменных,нявыхаваных ваяўнічых дылетантаў