Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыві для сябе...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Жыві для сябе, сваёю душою
Спазнай гэты свет, з любові жыццё…
І нават калі спаўна непакою,
З усмешкай прымі як навуку ўсё.

Жыві для дзяцей, малодшых і родных,
Хто мае патрэбу ў тваёй дабрыні,
Каго ты мацней, пад тваёй абаронай
Хто гэтак залежыць ад тваёй рукі.

А раптам калі ты цалкам без сілаў,
Ахвяра зусім непад’ёмная ўжо,
Працягвай быць, уставай ізноў, мілы,
Для Бога жыві і з верай у Яго.

А калі ў сэрцы не застанецца веры,
Надзея заб’ецца, не будзе свяціць,
Жыві для мяне, тваё імя грэе,
І мне без цябе, напэўна, не жыць…