Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1863...

Сярэдняя: 4.9 (14 галасоў)
Прачынайся! Браток Беларус! зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах, зноў Хрыста прыбіваюць на крыж, чорны страх пасяліўся ў хатах! Мы па першаму снегу ідзем, і чырвоным па беламу льецца, з намі Бог і Анел, і Свабода! Беларусь! Як баліць маё сэрца. Падымайся! Браток Беларус! супраць цемры, што балем кіруе і па душах знявечаных, лёсах, карагоды вядзе, ды танцуе. Мы па першаму снегу ідзем і чырвоным па беламу льецца, з намі Бог і Анел, і Свабода! Беларусь! Як баліць маё сэрца. Ты паўстань! Мой браток Беларус! сэрца меч агалі свой без страху, вынішчай гэты чортаў хаўрус – вольны ты! – Не кладзіся на плаху. Мы па беламу снегу ідзем, пад свінцовым дажджом паміраем, з намі Бог і Анел, і Свабода, ды лунае наш сцяг па-над Краем!Kids Running Shoes


Навад і у наш час вершы

Навад і у наш час вершы нязменныя, мрачныя але добрыя ад сэрца.