Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Работа электриком в сочи sochi.expertvremonte.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Еўдакіі Лось

Нарадзілася 1 сакавіка 1929 года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Да вайны закончыла 5 класаў. Пасля заканчэння Ушацкай сямігодкі ў 1948 г. скончыла Глыбоцкую педнавучальню. У 1955 годзе скончыла факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута, а пазней — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975-1977 гг. - галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1957 г.

Пачала друкавацца з 1947 года. Першы зборнік лірыкі «Сакавік» выйшаў у свет у 1958 годзе. Пяру Еўдакіі Лось належаць паэтычныя зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. У 1984 годзе выйшаў у свет зборнік Еўдакіі Лось «Валошка на мяжы», у якім сабрана паэзія апошніх гадоў жыцця таленавітай беларускай паэтэсы.

Еўдакія Лось выступала і ў жанры прозы, выдала кніжкі апавяданняў «Пацеркі» (1966), «Травіца брат-сястрыца» (1971). У 1977 г. у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».

Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С.Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Los'.jpg