Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Міхася Скрыпкі

Нарадзіўся 26 лістапада 1907 года ў вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Настаўнічаў у Рагачоўскім раёне. У 1940 г. скончыў завочна літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944-1945 гг. – у Савецкай Арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах Магілёўшчыны і Меншчыны. У 1965-1971 гг. працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

У друку ўпершыню выступіў у 1927 г. Выдаў зборнікі баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікі аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963), «Шануючы вас» (1982), кніжку антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце – прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжку апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаваны зборнік «Пад смешнай вясёлкай» (1971). У 1977 г. выйшла кніга выбраных твораў «І з перцам і з сэрцам».

Выступаў і як драматург. Напісаў сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п'ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш.

Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моваў. Пераклаў асобныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні, П. Глазавога і інш.

Skripka.jpg