Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Сяргея Новiк-Пяюна

Нарадзіўся 14 жніўня (27 жніўня па ст. ст.) 1906 года ў вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1918—1924 гг. вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, дзе прымаў ўдзел у скаўцкiм рухе; у 1925—1926 гг. — на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1925 г. апублікаваў свой першы верш «Не бядуй» у часопісе «Студэнцкая думка». У 1926 годзе стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 годзе высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 гг. — супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 г. зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 гг. выдаваў польскамоўную газету "Gazeta Slonimska". Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939 года; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 гг. працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 года выратаваў экспанаты музея разам з І. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада. Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва. У 1944 годзе падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея. 14.12.1944 арыштаваны органамі НКДБ; У 1945 годзе ваенным трыбуналам асуджаны за «здраду радзіме» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5.11.1958 да 18.12.1958. У 1959 годзе вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 г. — у Мінску. Выступаў у беларускім рэспубліканскім друку.

Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта.

Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984), «Песні з-за кратаў» (засталася ў рукапісе, 1993). Член СП Беларусі з 1984 г.

Novik-Pjajun.JPG