Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Як сонца распачне збірацца
За гарызонт кулём спадаць,
Няўзмогу тварам да вар’яцтва
Штоночы ў люстру заглядаць,
Расчуўшы шоргат масянжовых
Нябесных мял і зорных круп,
I хруст хвілін у сонных жорнах
Дрыжачых анямелых губ.

Нібы па волі чарадзея
Ты паглыбляешся ў трысцё,
Дзе донар прышласці – надзея –
Па кроплі ўсмоктвае жыццё.
Так акіян з рачнога вусця
Драпежна п’е, і праз уздых
Вужачае шыпенне «вусціш»
У ценях тоіцца начных.

Тады, чаго страшыцца літасць
У адзіноце і журбе? –
Што ты чагосьці пераблытаў,
Распавядаючы сабе,
Як на раллях аблокаў горных
Уздымецца твой сціплы дар,
Што ўсё сышлося бездакорна,
I не заблытаўся гвяздар.