Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.7 (27 галасоў)
Я прадчуваў, што ў холадзе прыйду, Згублю мацунак долі валацужнай, I страт неверагодных чараду Сустрэча сцішыць. У зімовай сцюжы Ёсць нешта першабытнае… Амаль Пасуе мой характар снегападу, Як ломанай маланкі вертыкаль Перасякае рысу далягляду. Я пэўны быў, што ў снежаньскай тузе Прывалаку разбухлыя кішэні, З якіх павыпадаюць па чарзе Набытыя ў ліхтугах спусташэнні. Муляючыся, месяц цішаком Распусціць шыбу колерам лімонным, I я сябе адчую двайніком Заціснутага ў кут хамелеона. Няхай мігцяць лімонныя агні Ператварэннем поўнявага злепка: Я буду адлюстроўваць прамяні, Падобны да самотнага аскепка. Рассечаная лёзамі начэй На тысячы непераносных енкаў, Ты, каб закатаваць мяне лягчэй, Раптоўна скінеш тонкую сукенку. Mercurial Superfly High