Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.3 (34 галасоў)
*** Адгэтуль мне не страшны галалёд Ды снегам прыхаваныя палонкі… У кнізе лёсаў – драны пераплёт, Паточаныя шашалем старонкі. I нашы душы безліччу вятроў Былі гурмой патопленыя ў моры Старонак без дакладных нумароў, У зломках недапісаных гісторый. I хто зрабіў пасля дарэмны чын, Злажыў сюжэт, напісаны багамі? Ён аркушы сабраў і спалучыў Нязграбна, кепска, дагары нагамі. Хто іх хапаў са спрытнасцю гульца, Не гледзячы на сэнс апавядання, Што лёсы без пачатку і канца Паўсталі наўзамен наканавання? Каму крычаць, прыкмеціўшы падлог, На ўцеху разнастайным фаталістам?.. Маё жыццё згубіла эпілог I маналог аб самым асабістым. Nike