У глухамані непрыкметнай
Сядзеў і плакаў чалавек…
Паблізу йшоў Тварэц Сусветны
I ціха мовіў: – Iмярэк,
Я брат убогіх і галечных,
Я ўсіх няшчасных берагу,
Бо я дарыльшчык ласак вечных,
Бо я твой Бог! Я ўсё магу!
Нашто ты енчыш у прымусе?..
I чалавек прызнаўся: – Друг,
Я нарадзіўся ў Беларусі, –
I Бог заплакаў з ім удвух…