Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

I немата наўкол, і глухата,
I на вачах сцінаецца заслона –
Я ў чэраве азызлага кіта,
Па імю «свет», як уцякач Iона.

I гэтак жа асуджаны, як ён,
На марнаванне ў ліхалецці ўбогам,
Не кемячы, праз што я гнаны Богам,
Бо я ж не парушаў яго закон.