Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Мне жудасна ў гэтым падклецці
На свяце юрлівых каляд,
Дзе вашы жанчыны і дзеці
З губамі асліц і цялят

У твар выскаляюцца пашчай,
Загоняць любога пад спуд
I выведуць зграяй прапашчай
На плошчу, на чэрнь і на суд.

I капаюць моташна з ёлкі
Шары, быццам кроплі вады,
I зоркі гараць, як асколкі
Заўсёднай сусветнай бяды.

I недзе, не маючы статка,
Замерзлі мае пастухі.
Шляхом Гефсіманскага саду,
Сляпы ратавальнік стыхій,

Збягаю спакусы і славы,
I небу, і людзям чужы, –
Такі адзінокі і слабы,
Пустыннай душы.