Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)

Быў Месяц спляжаны пад ранак,
Што напярэдадні Пакровы.
Як пакалечаны падранак
Скуголіў узыход барвовы.

Аскепкамі мінулай ночы
Вароны – вострыя, як коп’і –
На ім пракрэслівалі прочырк
I рассыпаліся шматкроп’ем...

Ужо нішто не адрывала
Ад надыходзячага снега –
Адно дыван, ды пакрывала,
Ды дзеўчына на фоне неба.

Яна з пакутнага сумнення
З’явілася ў бялюткім плацці –
Апошняй міласцю асенняй,
Апошняй весткай аб расплаце.

Застылі раптам дні і чыслы,
Што каляндар імгненнем судным,
I падаў першы снег прачысты
На свет, прасякнуты абсурдам,

Дзе вуліца гарбатай коскай
Расквечвалася ў колер бальны,
Дзе боскі гнеў з пяшчотай боскай
Спляталіся нерастваральна.