Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

***

Чаго бязлітасна карціла
Дык гэта юных дзён, калі
Па небе воблака круціла,
I цень кружыўся па зямлі;

Калі ўздымаўся вецер свежы,
Iрваўшы лісцем сонны штыль,
I палымнеў на тэлевежы
Громаадвода медны шпіль.

Гарэла сонца воўчым вокам
I смуткам веяла з таго,
Што цэлы горад быў пад бокам –
А веры не было ў яго.

Ні ў гэта прывіднае неба,
Ні ў чараду бясконцых сцен,
Ні ў самаго сябе, што слепа
Дадому брыў, нібыта сцень.

I ў проціборстве хіжых зданей –
Самоты з роспаччу – ва мне
Ўзрастала ўзнёслае каханне,
I шчасце з болем нараўне.