Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абярэжная песня

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Пахіснецца парой
Шар зямны пад нагамі, –
Я табе, а ты мне
Устаяць памагаем.
Я цябе берагу
Рук сваіх берагамі.
Ты мяне беражэш
Рук сваіх берагамі.

Хмель вясновы
Не раз нам галовы закружыць,
Захлісне з новай сілай
Пачуццяў разводдзе.
І з тваіх берагоў
Я часамі выходжу...
І з маіх берагоў
Ты, бывае, выходзіш...

Толькі знойдзеш, ці страціш –
Ніяк не ўгадаеш.
Толькі нашы сустрэчы
Жаданей з гадамі.
І ў цябе, як прыток,
Я ўпадаю, ўпадаю...
І ў мяне, як прыток,
Ты ўпадаеш, ўпадаеш...

…....................................

Пахіснецца парой
Шар зямны пад нагамі, –
Я табе, а ты мне
Устаяць памагаем.
Я цябе берагу
Рук сваіх берагамі.
Ты мяне беражэш
Рук сваіх берагамі.

Не пражыць без разлук.
Ды лягчэй ношу несці, –
Ёсць у нас абярэг, –
З ім надзею мы песцім.
Хай цябе беражэ
Абярэжная песня,
Хай мяне беражэ
Абярэжная песня!