Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адвечны замак

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)
А замак абароніць ад ярма І вось паўсталі разам проць навалаў Шчытом каменным па-над поймаю ракі Адная круглашчокая, напроць яе з вугламі Дзьве вежы варту ўзялі на вякі Легендаў шмат казалі людзі Іх часам словы нібы дым Няшмат хто ведаў у акрузе Што вежы -- гэта памяць маладым Шмат горад той пабачыў жахаў Азёры слёзаў прыняла рака Але навечна сталі над абшарам Кірыл з Янінай, абароны той душа У час, калі крыжацкая навала Чорнаю тучай засцілала свет Паклікала Радзіма праявіць адвагу Сваёй дзяўчыне даў Кірыл завет: Калі ты засумуеш, калі горыч разлукі душу будзе грызці па начах Выходзь на вежу і прамоў "я побач" Я ветрам апынуся ў тваіх валасах Калі вакол мяне пачвары Скавалі неба чорным палатном Усмешкаю на брудным з бою твары Я ўспомню край, дзе мы з табой жывём Як карагодам дні праходзяць Вясна зваюе ў зімы прастол Як лета нас з табой цяплом адорыць Як восень сцеле нам златы свой дол І мы прайдзем, ізноў пяшчотай рукі Любоў-каваль скуе нам праз вякі Ты памятай, Яніна, ў часы разлукі Што мы з табой -- як тыя вежы ля ракі Заўсёды побач, у адзіным замку Заўсёды самі, будаўніцтва здзек Ты памятай, Яніна, я з табою З тваёй душой твой любы чалавек Высока ўзнімаюцца ўгору Над горадам ужо дзесяты век Прыгожа круглабокая Яніна І Кірыл-волат, яе любы чалавек І час не змог парушыць долу Прызнаньня і пяшчоты ланцугі З цаглін чырвоных аб'яднаўшысь колам Ляцяць бы карабель паміж тугі І сэрцы іх яднаюцца мурáмі І сьпеў мінулага ў сутарэньнях іх І іх ужо нішто не раз'яднае Бо сама цемра пала пад сценамі іх 2017Air Jordan XXXI Low