Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АДЫХОДНАЯ ТРЭЦЯМУ РЫМУ

Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)

Шарэе небасхіл з пластмасы,
Iдзе ў магілу Трэці Рым,
Цвіце неон, і прагна масы
Жаруць Евангелле вітрын,

Ушчэнт забыўшыся на Тройцу.
Крадзецца вуліцай сцяна,
I б’ецца цень самазабойцы
Ля каламутнага акна.

Натоўпы з пысамі бульдогаў
Блукаюць з мэтай гразь мясіць.
Чым меней на Зямлі прарокаў,
Тым болей на Маскве месій.

Яны прыйшлі! Я знаю цэны
На іх пыхлівы бенефіс.
Спакойна, што акцёр са сцэны,
Iду ў раз’юшанасць куліс,

Пакуль тлумач лапоча ўбога,
Перакладаючы з ліста,
Бездапаможны заклік Бога
На тлусты дактыль жывата.