Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошні вясенні снег

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Бы пад уздзеяннем чараў, адным сакавіцкім днём
Найшлі пухнатыя хмары на неба густым радком.
Ты быццам чакаў чагосьці, а хосьці напэўна не.
Пасыпаўся белай поўсцю апошні вясенні снег.

Бы пад уздзеяннем чараў, снег ярка сляпіў-блішчэў,
Адбельваючы абшары, ён падаў яшчэ, яшчэ.
Ты доўга ім любаваўся, а хтосьці напэўна не.
Ад сонца не ўратаваўся апошні вясенні снег.

І хоць суразмоўцы кажуць “праклятая непагодзь”,
Ты мелькам у ім заўважыў схаваную прыгажосць,
Паспеў да яго прывыкнуць, а хтосьці напэўна не.
Да вечара пэўна знікне апошні вясенні снег.