Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошнія думкі дрэва

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Ціха цэлячыся ва ўпор,
На мяне замахнуўся тапор.
Ах, як бліснула вастрыё!
I затахкала сэрца маё
Ад шчымлівага пачуцця:
Чым я буду пасля жыцця?

Як былінныя продкі калісь,
Бачны людзям займу я пост —
Карабельнаю мачтай увысь
Уздымуся на поўны рост?

Ці падлогаю пры сцяне
Пасцялюся ў шчаслівы час,
Каб штодня шліфаваў мяне
Гаспадарскі цяжкі абцас?

А магчыма, на стол лістом
Лягу я перад думным пяром —
I народзіцца мудрасці том —
Дзён былых і наступных паром?

I, пакуль у бары дрывасек
Уздымае тапор круты,
Буду жыць я другі свой век!..
Дрэва думае так... А ты?