Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Араты

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)
Калі на досвітку віднець Распачынаў абшар спрасоння: – Хлеб наш насущный даждь нам днесь, Хлеб наш штодзённы дай нам сёння, – Шаптаўся з дэрашам старым Такі ж сівы як лунь араты, Яго за кантаровы рым З хлява выводзячы праз краты. На небе зоркі ўразнабой Згасалі ў немачы ганебнай, I конь шаўковаю губой Кранаў шаўковы мякіш хлебны. Быў трапна звостраны адвал Траха што зношанага плуга, Які багата год трываў Неверагодную напругу, Мажджэрачы за глыжам глыж Ды раскавельваючы гоні. I дэраш, як хрысцільны крыж, Пялегаваў матуз супоні. – Хлеб наш насущный даждь нам днесь, Хлеб наш штодзённы дай нам сёння, – Зямля чакала прагна ўвесь Сашнік у стомленае ўлонне. З усхода сонечны прыпар Каціўся бабінага лета, I парай параваў папар, Што малако з грудзей кабеты. – Дай Бог! – і з Богам хлебароб Удвух пабраўся за дзяржанні, Пакуль зімовы чарнатроп Марудзіў час на пад’язджанні. Як цяжкі крыж, цягнуўся плуг, Барозны складваючы ў строфы. Штодзённы плён сялянскіх рук Быў выкупленнем ад Галгофы, Бо зерне ў чэраве зямлі, З пагардай стаўшыся да тлення, Вясной паўстане на раллі, Як руневае пакаленне. Пачнуць сцябліны каласоў Трымцець расчуленаю хваляй, Што з незапамятных часоў Шматструннем арфы арфавалі… Араты з дэрашам брылі, Пераадольваючы глебу, На іх блакітныя брылі Надзеў намёт шклянога неба. Яму ж вядома ўсё было, Што гэта ворыва – не справа, А хрэсны ход праз жарало, Праз вузкі мосцік над расплавам; Што конь з аратым спакваля Адны трымаюць ношу гэту Пад сціплым іменем Зямля Над хіжай безданню сусвету. New Nike Shoes