Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асенняя аповесць

Сярэдняя: 2 (1 голас)

На жоўтых восеньскіх лістах,
Апалых з клёнаў і таполяў,
Што золка на вятру дрыжаць,
Ты напісала мне аповесць.

Былі мне словы ўсе напеты
У паланэзе развітання
Адцвілага рамонкам лета
Мелодыяй твайго кахання.