Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабка

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Мне казалі аднойчы пра бабку крывіцкага роду,
Як зварыла выдатны круты самагон,
Як спаіла гасцей, да дзвярэй прыхінула калоду
I пусціла пад стрэшку вясёлы агонь.
Занялася, завыла, што ранены звер, зашугала
Пяцісценка з прасохлых бярвён, загула –
Мітусілася карнікаў хеўра і лямантавала.
Бабка біла па вокнах, бо добрая стрэльба была!

Паўзарослыя могілкі: тут ні граніту, ні бронзы –
Толькі сцёблы свірэпы, спякота ды шэпт небыцця,
У бярозцы заблытаўся крыж з даваеннай бярозы –
Яна верыла ў Бога, святая забойца мая…