Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада Ноя

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу
Доўга снілася спакусна па начах
Залатая, быццам бы агонь, Еўропа,
Шэрая, як попел на пустых палях.
Мы плылі няведама куды праз вецер
І здавалася, што абмануў нас Ной
І ніхто не застанецца ў гэтым свеце,
Ну а з нас ніхто не трапіць нат і ў той.
І глядзеў я ўдалячынь, нібыта ў прорву,
Чорную, бясконцую, нібыта сон,
І глядзеў на Ноя, як кароль на торбу,
У якога слугі адабралі трон.
І плылі мы доўга, і плылі мы вечна,
І сваю Еўропу кожны адшукаў,
Шлях каўчэга ў моры
                  стаўся Шляхам млечным
І каўчэг у небе, як анёл, прапаў...

І гляджу я ў неба, і чакаю Ноя,
І мне часта сніцца доўга па начах
Мора, быццам бы вуголле, залатое,
Шэрае, як попел на пустых палях...